- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Духоўнае „усынаўленне” выпускніка: малітоўная акцыя ад айцоў піяраў

[1]Айцы піяры распачынаюць малітоўную акцыю — Духоўнае „усынаўленне” выпускніка!

Хто мы такія?

Айцы піяры — законная супольнасць святароў і братоў, заснаваная ў Рыме св. Юзафам Каласансам. Наш ордэн мае дзейсны характар, г. зн. яго галоўнай мэтай з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі.

Што такое Духоўнае „усынаўленне” выпускніка?

Распачынаецца адзін з самых галоўных этапаў Вашага жыцця – выбар жыццёвай дарогі і ўваход у дарослае жыццё – якому будуць папярэднічаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне. Айцы піяры ў гэтыя складаныя хвіліны не хочуць пакінуць Вас саміх, таму прапануюць Вам, паважаныя выпускнікі, далучыцца да малітоўнай акцыі – Духоўнае „усынаўленне” выпускніка!

На працягу ўсіх дзён, падчас якіх будзеце здаваць экзамены, за Вас будуць маліцца айцы піяры і ўсе хто пажадае да іх далучыцца.

Дзе і калі гэта будзе адбывацца?

З 1 па 28 чэрвеня 2017 года, пасля св. Імшы а гадзіне 19:00, падчас чэрвенскага набажэнсва, у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, будзе адбывацца дадатковае набажэнства да Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Юзафа Каласанса, злучанае з малітваю да Духа Святога, з просьбаю аб тым, каб Вы добра здалі экзамены і напісалі тэсты, а таксама аб добрым выбары жыццёвага шляху.

Калі нехта не зможа трапіць у Шчучын на малітву, можна гэта будзе зрабіць індывідуальна, на прыклад у сваім доме.

Што для гэтага патрэбна?

Каб Вам далучыцца да акцыі Духоўнае „усынаўленне” выпускніка, трэба выслаць на старонку http://vk.com/vitalisluka [2]або на адрас e-mail: shma@poczta.fm сваё імя і прозвішча, а таксама назву горада, дзе Вы жывеце, з надпісам – Духоўнае „усынаўленне” выпускніка. Кожнаму хто далучыцца да гэтай акцыі, будзе выслана пацвярджэнне, што мы ўзялі Вас пад сваю духоўную апеку.

Запісвацца можна да 31 мая!!!

Таксама, 1 чэрвеня, у 19:00, у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, адбудзецца св. Імша за ўсіх выпускнікоў з нагоды распачацця Духоўнага „усынаўлення” выпускніка!

Думаю, што нікому не зашкодзіць духоўная патрымка падчас экзаменаў.

Для ўсіх, каму не абыякавы лёс выпускнікоў запрашаем далучыцца да нашай малітвы. Зрабіць Вы гэта зможаце сваёй прысутнасцю на набажэнствах ў Шчучыне (калі вы родам з гэтага горада) або індывідуальна ў сваім доме ці парафіяльным касцёле! Асаблівым чынам гэтую прапанову накіроўваем да ўсіх настаўнікаў і бацькоў выпускнікоў!

Хто ўжо пажадаў узяць малітоўную адказнасць за справу Духоўнага „усынаўлення” выпускніка просьба аб гэтым паведаміць нам і выслаць на гэтую старонку http://vk.com/vitalisluka [2]або на адрас e-mail: shma@poczta.fm сваё імя і прозвішча, а таксама назву горада, дзе вы жывеце, з надпісам – Далучаюся да малітвы за выпускнікоў! Вы атрымаеце малітвы, якія будуць выкарыстоўвацца падчас набажэнства за выпускнікоў!

Прыпамінаем пра адказнасць гэтага задання і няхай Вам у гэтай добрай справе благаславіць Бог!

Інфармацыю адносна Духоўнага „усынаўлення” выпускніка можна знайсці таксама на старонцы: http://vypusknik2017.blogspot.com.by/ [3]

Айцы піяры