- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Духоўныя семінарыі пачынаюць прыём кандыдатаў на новы навучальны год

[1]Старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2021/2022 навучальны год у вышэйшыя каталіцкія духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску.

Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.

У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя і класічныя мовы і дапаможныя дысцыпліны.

Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзяліць яму сакрамэнт пасвячэння.

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

1. Рэктарат семінарыі ў Гродне

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (15) 262-22-22 [2]

2. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 553-90-76 [3]

3. Віцебская дыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 884-54-82 [4]

4. Рэктарат семінарыі ў Пінску

па папярэднім запісе па тэл. +375 (165) 68-31-57 [5] ці +375 (29) 727-31-98 [6]

УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў два туры па адрасе:

г. Мінск, вул. Кальцова, 153.

На ўступным экзамене кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі паўсюднага Касцёла, Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

    1. беларуская / руская мова;
    2. замежная мова;
    3. гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства;

Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Паўла Эйсманта, куратара 1 курса Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску, па тэл. +375 (33) 687-19-53 [7] або да святароў, якія прымаюць дакументы ў кожнай дыяцэзіі.

catholic.by [8]