[1]1 мая 2026 года ў святым месцы Лурд — у гроце аб’яўленняў Масаб’ель, дзе святая Бернадэта Субіру мела 18 аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі, адбылося ўручэнне рэліквій дэлегацыі з Камеруна. Айцец Жан-Ксаўе Салефран, віцэ-рэктар санктуарыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Лурдзе, перадаў рэліквіі святой Бернадэты камерунскай дэлегацыі на чале з айцом Эмануэлем Мвома.
Гэтая місія працягнецца да 10 чэрвеня. Яна адбываецца ў важны для Камеруна час — неўзабаве пасля візіту Святога Айца ў гэтую краіну, дзе марыйная набажэнства застаецца жывым і глыбока ўкаранёным. Пачынаючы з 1 мая, рэліквіі святой Бернадэты будуць здзяйсняць паломніцтва па дыяцэзіях Касцёла ў Камеруне, запрашаючы вернікаў да разважання і атрымання Божай ласкі. Праз гэтыя святыя рэліквіі Бог дае афрыканскім католікам магчымасць сустрэцца з духам і пасланнем Маці Божай Лурдскай.
Падзея ў гроце Масаб’ель пачынае працяглую агульнанацыянальную пілігрымку, запланаваную пасля візіту Папы Льва XIV у Афрыку. Рэліквіі святой Бернадэты наведаюць розныя парафіі, прыцягваючы тысячы вернікаў да малітвы. Камерунскае духавенства ацэньвае гэта паломніцтва як рэдкае духоўнае яднанне і добры час для сваёй краіны.
credo.pro [3]
Пераклад Марыны Ткач
