[1]Дарагая моладзь! Вучні школы, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь. Запрашаем вас на сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі пасля 2-х гадовага перапынку.
«Як трываць у Хрысце?»
«Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42)
Запрашаецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі, а таксама моладзь з іншых мясцовасцяў нашай краіны.
Запрашаем вас, каб разам у супольнасці маладых людзей, славіць Бога, дзяліцца сваёй верай, добра і па-хрысціянску правесці час.
У праграме: святая Імша, духоўныя канферэнцыі, круглыя сталы з цікавымі лектарамі, малітва праслаўлення, канцэрт і іншае…
Сустрэча адбудзецца з 22 па 24 ліпеня 2022 г. у Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. (г. Браслаў, вул. Савецкая 1).
Пачатак: 22.07.2022, 17.00 (рэгістрацыя з 15.00)
Заканчэнне: 24.07.2022, 15.00
Узрост: 16-35 год (моладзі 16-17 год патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў>> [2])
Начлег: па сем’ях і ў парафіяльным доме (мець з сабой карымат і спальнік).
Харчаванне: арганізатары забяспечваюць 3-х разовым харчаваннем.
Ахвяра: 10 руб ад удзельніка (арганізатары могуць звольніць ад укладу пры цяжкім матэрыяльным становішчы)
Рэгістрацыя: запіс да 18 ліпеня 2022 г.
- Індывідуальны запіс праз гугл-форму>> [3]
- Запіс групы: +37529 5664833 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко альбо e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com [4]. Трэба падаць назву парафіі і спіс удзельнікаў, для кожнага ўдзельніка трэба напісаць: імя і прозвішча, год нараджэння, нумар тэлефону. Кантактны тэлефон апекуна групы.
Кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі