- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

«Дні цішыні» для дзяўчат і жанчын адбудуцца ў Гудагаі

[1]Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні”, якія адбудуцца 21-22 студзеня ў Гудагаі.

Цыкл сустрэч у 2023 годзе будзе прысвечаны тэме “На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса”. Сустрэчы адрасаваныя тым, хто хоча правесці час у цішыні, разам са св. Тэрэзай адкрываючы просты шлях да Неба – яе “малую дарогу”.

Ёсць магчымасць прыезду 20 студзеня, у пятніцу. З сабой мець Біблію і нататнік.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 884 39 67 с. Ідалія

Grodnensis.by [2]