- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Для сустрэчы Тэзэ ў Львове пішуць Распяцце

Хрест-Тезе-1-700x466 [1]З 16 па 19 красавіка ва Украіне будзе праходзіць Пілігрымка даверу, калі ў Кіеве і Львове адбудуцца сустрэчы моладзі і братоў з супольнасці Тэзэ. Менавіта да гэтай падзеі Іканапісная школа Украінскага каталіцкага універсітэта «Радруж» піша Укрыжаванне, якое з’яўляецца афіцыйным сімвалам Тэзэ, паведамляе сайт установы [2].

Ідэя напісаць Распяцце паўстала сярод удзельнікаў школы, якія прымалі ўдзел у еўрапейскіх Паломніцтвах даверу, якія штогод арганізуюць браты Тэзэ ў розных еўрапейскіх гарадах.

«Гэта было жаданне тых людзей, якія перажылі гэтую малітву, — распавядае Мар’яна Балтаровіч. Яна — адна з тых, хто быў на апошняй навагодняй сустрэчы ў Празе, а цяпер працуе над абразом. — Мы хацелі, каб гэта Укрыжаванне было сапраўды напісана на дошцы, як сапраўдная ікона, а не налепленая рэпрадукцыя».

Хрест-Тезе-3-700x466 [3]

Сам памер крыжа — 140*115 см. Пішацца ён на чатырохсантыметровай ліпавай дошцы. Праца трывае ўжо тры тыдні. Усяго ўдзел у ёй прымаюць пяць чалавек. Як адзначаюць самі іканапісцы, гэта стварае адчуванне супольнасці, бо, як правіла, майстры абраз пішуць самі.

Сустрэча моладзі і братоў Тэзэ ў Львове адбудзецца ў нядзелю, 19 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у парафіі св. Яна Паўла II адбудзецца асвячэнне іконы Хрыста.

Пасля Пілігрымкі даверу Крыж застанецца ў парафіі св. Яна Паўла II, бо а. Грыгорый Драус, які з’яўляецца пробашчам душпастырскага аддзялення, вельмі часта праводзіць сумесныя малітвы Тэзэ. Таму зараз у іх будзе сваё напісанае Укрыжаванне, да якога моляцца падчас такіх сустрэч.

Хрест-Тезе-2-700x466 [4] Хрест-Тезе-4-700x393 [5] Хрест-Тезе-5-700x466 [6] Хрест-Тезе-6-700x466 [7] Хрест-Тезе-7-700x466 [8] Хрест-Тезе-700x466 [9]Фота з сайта credo [10]