- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Для моладзі са Шчучына зладзілі летнік на тэму “Быць online”

[1]Ці задавалі сабе пытанне: колькі часу я праводжу кожны дзень у сацыяльных сетках? Я задала… І спалохалася…. Не змагла злічыць. А як павінна быць? Хто заслугоўвае нашай увагі больш, чым вертуальная прастора? Разам са мною гэтыя пытанні паспрабавала задаць сабе моладзь парафіі св. Терезы з Авіля горада Шчучына.

Напрацягу тыдня хлопцы і дзяўчаты натхнённа шукалі адказы праз канферэнцыі, разважанні Бібліі, св. Імшу і сведчанні ў групках. Агульнай тэмай летніка стала “Быць online”. У кантэксце маладыя людзі з дапамогай айца Вітольда Пяцельчыца і аніматараў спрабавалі ўзняць пытанні трываласці веры ў нашай паўседзённасці. Адшукалі прычыны, чаму не можам быць заўсёды “на сувязі” з Богам, што нам перашкаджае.

Актуальнай стала тэма “Быць online з сям’ёю і блізкімі”. З сумам адзначылі падлеткі для сябе, што не часта разумеюць бацькоўскую “праграму выхавання”. Перажыць адпачынак яшчэ больш глыбока дапамаглі Крыжовы шлях, малітоўны вечар і, канешне, падтрымка нашага духоўнага айца.

[2]

Галоўнай мэтай не было закапаць сябе ў разважаннях, крыўдах і пытаннях… Мы проста вучыліся быць трошкі лепшымі…любіць адзін аднаго ў супольнасці.

Смачная ежа, цёплае сонейка, прыгожыя палі пшаніцы, бясконцыя жарты пра манку – усё гэта дапамагала зрабіць сустрэчу сапраўдным адпачынкам.

[3]

Кожны вечар адбываліся цудоўныя канцэрты крэатыву і пазітыву нашай моладзі. Кліпы, спевы, ролікі, гульні і танцы ўпэўнілі, што падлеткі гатовыя адыходзіць ад вертуальнасці і пачынаць жыць рэальным.

Дзякуй нашаму Богу за магчымасці служыць, крэатывіць, узрастаць і адпачываць у Яго прысутнасці! Словы падзякі хочацца выказаць нашаму пробашчу а. Вітальду Пяцельчыцу. Маёй сяброўцы і аніматару Юліі Атрашкевіч…..і, канешне, нашым кухарачкам Настассі Голец і Іне Антановіч.

Алёна Мыслівец, тэкст;
Анастасія Голец, фота