[1]Яго невыноснае пачуццё гумару кранала за жывое і дадавала яму ворагаў. Кажуць, што святога Гераніма “ўратаваў” яго аскетызм.
Святы Геранім, святар і доктар Касцёла найбольш вядомы нам тым, што з’яўляецца аўтарам перакладу на лаціну Святога Пісання — так званай Вульгаты. Аднак мала хто ведае, што быў ён таксама вядомы як адзін са святых вар’ятаў, які гаварыў тое, што думаў, і знаходзіў сабе шмат ворагаў.
Кажуць, што святога Гераніма “ўратаваў” яго аскетызм. Адзін біскуп – гледзячы на абраз святога Гераніма, на якім Геранім біў сябе ў грудзі каменем – сказаў пра яго: “Добра, што ты маеш гэты камень, бо без яго Касцёл бы ніколі цябе не кананізаваў. (“Жыццё Святых” Албан Батлер).
Вось 10 натхняльных цытат святога Гераніма, якія дазваляюць паглядзець на папулярнага святога з крыху іншага ракурсу:
- Пачні зараз быць тым, чым будзеш у будучыні.
- Твар — люстэрка розуму, а вочы без слоў вызнаюць сакрэты сэрца.
- Сябра доўга шукаеш, рэдка знаходзіш, і яго цяжка ўтрымаць.
- Дарэмна ліра грае аслу.
- Усё павінна мець у сабе вострую прыправу праўды.
- Не дазваляй, каб твае ўчынкі супярэчылі тваім словам. Каб ніхто не сказаў: “Чаму не практыкуеш тое, што прапаведуеш?”
- Духоўнага, які вядзе гаспадарку, і які паднімаецца ад галечы да багацця, ад сціпласці да высокага становішча, пазбягай, як чумы.
- Самае страшнае – быць несвядомым свайго няведання.
- Калі поўны страўнік – лёгка гаварыць пра пост.
- Хто не ведае Святое Пісанне, той не ведае Хрыста.
Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by
Паводле pl.aleteia.org [2]