- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Cтан здароўя Папы Францішка стабільны

[1]“Стан здароўя Святога Айца стабілізаваўся, тэмпературы няма, але запаленне ў лёгкіх, якое суправаджаецца цяжкасцямі дыхання, захоўваецца. Працягваецца тэрапія антыбіётыкамі”, — паведаміла 30 лістапада 2023 года вечарам Зала Друку Святога Пасада.

Як вядома, агульную аўдыенцыю 29 лістапада Папа Францішак правёў у зале Паўла VI, але катэхезу ад яго імя чытаў ксёндз Філіпа Чампанэлі, супрацоўнік Дзяржсакратарыята.

Таксама Пантыфік быў вымушаны адмяніць сваё падарожжа ў Дубай на сусветны саміт, прысвечаны праблемам змянення клімату. Гэта ён зрабіў па просьбе медыкаў, якія назіраюць за станам яго здароўя.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News