“Хвала Христу! Помогите понять. Когда пара молодых католиков «встречается» 10 лет, пару лет живет под одной крышей, с общим бюджетом, кредитом и котом Васькой, то оба со спокойной совестью могут ходить к Исповеди и принимать Причастие. Однако, вступив в брак с православным, живя без Венчания, но с ребенком, крещенным в Костеле, я ни к Исповеди, ни к Причастию не допускаюсь. В первом случае не считается, что я живу во грехе, ибо официально никто вроде как бы не знает, с кем я делю постель и кров, но как только появляется штамп в паспорте, а ребенок в браке, но без Венчания, я резко становлюсь беспробудной грешницей? А если нет штампа (соцгарантий и защиты или ты официально мать-одиночка), тогда можно приступать к этим Таинствам в полной мере…!!! Где смысл? Венчание – это важное Таинство для меня, и не хочется из-за «ошибок молодости» страдать всю жизнь. Но и Исповедь, и Причастие не менее важны… А без них я страдаю сейчас! Чтобы быть полноценным католиком, стоило стать матерью-одиночкой?”
На пытанне адказвае кс. Андрэй Кулік, натарыус Курыі Віцебскай дыяцэзіі:
– Адказваючы на Вашае пытанне, звернемся да Кодэксу кананічнага права, у якім чытаем, што “кожны ахрышчаны, калі толькі права яму не забараняе, можа і павінен быць дапушчаны да Святой Камуніі”(кан. 912). Што гэта азначае на практыцы? У тым жа Кодэксе (кан. 915) чытаем: да святой Камуніі нельга дапусціць асобу, якая “ўпарта трывае ў яўным цяжкім граху”.
У пастаўленым пытанні можна вылучыць два аспекты. Першы – т.зв. канкубінат (ад лац. “con” – разам і “cubare” – ляжаць), больш вядомы як “грамадзянскае партнёрства”, г.зн. трывалая сувязь паміж мужчынам і жанчынай, непацверджаная заключэннем сужэнскага саюзу. Другі – “грамадзянскае сужэнства”, інакш кажучы, саюз, зарэгістраваны і пацверджаны адпаведнымі органамі свецкай улады. І ў першым, і ў другім выпадках такі саюз з’яўляецца непрымальным для Касцёла і расцэньваецца як чужалоства.
Калі мужчына і жанчына маюць дзяржаўную рэгістрацыю свайго сужэнскага саюзу, але жывуць без вянчання і не збіраюцца ўпарадкаваць такую сітуацыю, гэта азначае, што яны не маюць намеру выправіцца, таму святар не мае кампетэнцыі, каб адпусціць ім грахі. Падобна і ў выпадку пастаяннага канкубінату, г.зн. тады, калі двое людзей жывуць разам, як напісана вышэй, пад адным дахам і з агульным бюджэтам. Апісаная сітуацыя яўна ўказвае на тое, што яны на працягу пэўнага часу падтрымліваюць сваю сувязь, парушаючы шостую запаведзь. Умовай адпушчэння грахоў можа быць толькі разрыў такога знаёмства ці заключэнне сакрамантальнага сужэнскага саюзу.
Такім чынам, умовай прыняцця Святой Камуніі з’яўляецца не наяўнасць ці адсутнасць штампа ў пашпарце, але пацверджанае Касцёлам сакрамантальнае сужэнства.
