- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Чаму ў Касцёле жанчына не можа несці святарскую паслугу?

zenszcyna [1]«Чаму ў Касцёле жанчына не можа несці святарскую паслугу?» Вольга, 33 гады

Адказвае кс. Віталь Сідорка:

— Катэхізіс Касцёла вельмі выразна гаворыць, што “сакрамант пасвячэння можа атрымаць толькі ахрышчаны мужчына”. Акрамя таго, Папа Ян Павел II у сваім апостальскім пасланні Ordinatio Sacerdotalis з 1994 года падкрэслівае (цытуючы пры гэтым свайго папярэдніка Папу Паўла VI), што жанчына не можа прыняць святарскую паслугу з некалькіх прычын: біблейскае сведчанне адназначна сцвярджае, што Хрыстос на апостальскае служэнне выбірае толькі мужчын, а сталая практыка Касцёла пацвярджае дадзенае палажэнне. Нарэшце, вучэнне эклезіяльнага Магістэрыўма паслядоўна абвяшчае, што пасвячэнне жанчын нязгоднае з намерам Бога адносна свайго Касцёла.

На маю думку, вышэй прыведзеныя сцісла тэалагічныя аргументы могуць быць адказам на пытанне. Праблема толькі ў тым, што дыскусія адносна пасвячэння жанчын вельмі часта выходзіць па-за межы тэалогіі, закранаючы шырокі спектр сацыякультурных працэсаў, такіх як эмансіпацыя жанчын, феміністычны рух, сэксізм і г.д. Для таго, каб пазбегнуць гэтай памылкі і не паддацца на рознага роду правакацыі, неабходна ўсведамляць, што святарства – гэта не прывілей, які падкрэслівае большую годнасць мужчыны, а місія служэння.

grodnensis.by [2]