- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Чацвёртыя рэкалекцыі пакаяння за Беларусь пройдуць у Навагрудку ў верасні (абноўлена)

[1]

З 4 па 6 верасня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь. Духоўныя практыкаванні, натхнёныя Фацімскім пасланнем, запрашаюць святароў, манаскіх асоб і ўсіх вернікаў да супольнай экспіяцыі.

Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў, што ладзяцца ўжо ў чацвёрты раз, сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, рэкалекцыйны дом пры парафіі святога Міхала Арханёла.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі: +375 (44) 771 99 83 [2] — Марына

Праграма рэкалекцый:

Пятніца, 4 верасня:

18.00 – святая Імша;
19.30 – вячэра;
20.00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі за грахі і нявернасці (малітва прыніжэння prostratio perfectа — тлумачэнне ў некалькіх словах);
21.00 – Крыжовы шлях пакаяння;
23.30 – малітва прыніжэння, пачатак усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.

Субота, 5 верасня:

08.00 – супольнае заканчэнне ўсяночнай адарацыі
08.30 – сняданак;
10.00 – актуальнасць Фацімскага паслання адносна перапрашэння Богу за грахі і знявагі людскія;
– Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
– Анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі
12.15 – абед;
13.00 – пілігрымка пакаяння ва Уселюб;
18.00 – святая Імша ў інтэнцыі вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве;
19.30 – вячэра;
20.30 – супольная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і Фацімскі ружанец;
21.30 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі;
22.00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

Нядзеля, 6 верасня:

08.00 – заканчэнне адарацыі;
08.15 – сняданак;
08.45 – сустрэча і сведчанні;
10.00 – святая Імша падзякі і заканчэнне.

Удзельнікам рэкалекцый прапануецца: