- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Carlo Club запрашае разам адсвяткаваць кананізацыю бл. Карла Акуціса і бл. П’ера Фрасаці

[1]У 2025 годзе Каталіцкі Касцёл рыхтуецца да гістарычнай падзеі: кананізацыі двух выбітных маладых бласлаўлёных — Карла Акутыса і П’ера Джорджа Фрасаці. Папа Леў XIV абвясціў, што цырымонія адбудзецца 7 верасня, аб’яднаўшы раней запланаваныя даты ў адно ўрачыстае святкаванне.

Удзельнікі клуба it-энтузіястаў Carlo Club вырашылі ў гэты дзень паспрабаваць зладзіць рэтрансляцыю святой Имшы з Ватыкана і запрашаюць усіх далучыцца да супольнага прагляду ў студыі “Радыё Марыя” (г. Мінск вул. Даўмана, 13 Б)

Плануецца, што рэтрансляцыя распачнецца ў 11:00. Перакладаць будзе бр. Вадзім Войцік.  Пасля прагляду трансляцыі ўдзельнікі клуба запрашаюць ўсіх на тэматычны пачастунак і забаўляльную праграму “Саrlo &Pier LIKE IT”.

Арганізатары просяць пры магчымасці паведаміць аб сваім удзеле ў святкаванні паведамленнем ў instagram @carlo_club ці  viber  +37544 7198243.

Нагадаем, што Карла Акутыс, які памёр у 2006 годзе ва ўзросце 15 гадоў, праславіўся як «кібер-апостал»: ён стварыў сайт, прысвечаны эўхарыстычным цудам, і натхніў тысячы маладых людзей на духоўны пошук. Яго беатыфікацыя прайшла ў Асізі ў 2020 годзе, а магіла стала месцам паломніцтва.

П’ер Джорджо Фрасаці, народжаны ў 1901 годзе, быў альпіністам, грамадскім актывістам і глыбока веруючым католікам. Ён памёр у 24 гады, заразіўшыся поліяміэлітам, даглядаючы бедных. Беатыфікаваны ў 1990 годзе, ён даўно лічыцца апекуном моладзі.

Іх сумесная кананізацыя сімвалізуе прызнанне святасці ў свецкім жыцці і ў лічбавую эпоху, натхняючы новае пакаленне на веру і служэнне.