[1]Вясной 2019 года Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правяло акцыю, скіраваную на падтрымку людзей у патрэбе.
Сутнасць акцыі была ў тым, каб забяспечыць сельскагаспадарчымі жывёламі і птушкай шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія сем’і, а таксама інвалідаў, самотных пажылых і малазабяспечаных грамадзянаў.
Безумоўна, такая дабрачынная акцыя мае вялікую сацыяльную значнасць, спрыяе павышэнню дабрабыту малазабяспечаных грамадзян і гарантуе іх сацыяльна-працоўную занятасць.
Антаніна Палінская, тэкст і фота