- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Cалезіянскі моладзевы араторый запрашае на адкрыццё спартыўнай пляцоўкі ў Смаргоні

[1]28 жніўня ў 19.00 у Смаргонi адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ўніверсальнай спартыўнай пляцоўкі каля салезіянскага моладзевага араторыя, якi дзейнiчае пры парафii святога Міхала Арханёла, паведамляе sdb.by [2].

Будаўніцтва пляцоўкі планавалася даўно, бо моладзi, якая наведвае араторый, было неабходна месца для спартыўных забаў. Як і ў араторыях ксяндза Боско, у сучасных араторыях вялікая ўвага надаецца спорту, якi з’яўляецца сродкам выхавання моладзі. Дзякуючы намаганням салезіянскай сям’і будаўніцтва пляцоўкі паспяхова завяршылася аккурат да новага навучальнага года.

У праграме спартыўнага свята запланаваны турнір па валейболу паміж камандамі з араторыяў Мінска, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлянаў. Хлопцы і дзяўчаты будуць змагацца за першы трафей, разыграны на новым месцы спартыўных баталій.

Новая спартыўная пляцоўка падыходзiць для гульнi ў валейбол, стрытбол, мiнi-футбол, тэнic.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць спартыўнае свята!