[1]У нядзелю, 30 красавіка, у 19.30 у каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці ў Гомелі (вул. Савецкая, 118) адбудзецца веснавы Велікодны канцэрт класічнай музыкі, у якім возьмуць удзел ансамбль «Класік», артысты гомельскага сімфанічнага аркестра.
Салістамі выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Віталь Фамін (арган), Андрэй Глазянкоў (банданеон) і дыпламант рэспубліканскага конкурсу Вольга Кузьменка. Прагучаць сусветныя шэдэўры класічнай музыкі: творы Баха, Ванхаля, Ланнера, Ласта, Штраўса. Уваход на канцэрт, як заўсёды, вольны.
Нагадаем, на Каляды і Вялікдзень традыцыйна ў гомельскім касцёле праходзяць канцэрты класічнай музыкі, якія бясплатна ладзіць Таццяна Томсан і яе сябры. Кожны раз выступленні праходзяць пры поўным аншлагу.
katolik-gomel.by [2]