- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Будслаў 2025. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст?

[1]Сёлета ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць 4 і 5 ліпеня. Пра асаблівасці сёлетняга фэсту распавёў Catholic.by яго галоўны арганізатар, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Перадусім святар раіць усім, хто збіраецца ў гэтыя дні ў Будслаў, добра пазнаёміцца з праграмай сёлетняга фэсту [2], а таксама звярнуць увагу на важныя арганізацыйныя моманты.

У пятніцу 4 ліпеня ў Будславе для ўдзельнікаў фэсту дзейнічае дыспенсацыя (вызывленне) ад абавязку спажывання мясных страваў.

Catholic.by [3]