[1]У гэтым годзе прамая трансляцыя з урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе весціся на Youtube-канале Нацыянальнага санктуарыя Budslau [2].
Будслаўскі фэст 2025 — прывітанне пілігрымаў, Імша для пілігрымаў.
4 ліпеня, пятніца
14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
18.00 — святая Імша
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
Будслаўскі фэст 2025 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і св. Імша ўначы
4 ліпеня, пятніца
22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
5 ліпеня, субота
00.00 — святая Імша
Будслаўскі фэст 2025 — Святая Імша ў дзень
5 ліпеня, субота
09.30 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
10.30 — тэматычная канферэнцыя: «Беззаганнае Зачацце: юбілей 170-годдзя догмату» (кс. Канстанцін Анашка МІС)
11.30 — святая Імша; на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай Мітраполіі.