- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Будслаў 2025: праграма ўрачыстасці

[1]Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.

На Беларускім тэлебачанні плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.

Праграма фэсту

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

budslau.by [2]