[1]30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць урачыстасці, якія сёлета адбываюцца ў год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза.
Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам «Марыя — Каралева Беларусі». У юбілейных урачыстасцях у якасці Спецыяльнага пасланніка (Легата) Папы Францішка бярэ ўдзел Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
На партале Catholic.by [2] вядзецца прамая трансляцыя [3] з урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.