- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Бразілія: 80 тысяч мужчын на ружанцовай пілігрымцы

[1]15-16 лютага 2019 года ў бразільскім нацыянальным санктуарыі ў Апарэсідзе адбылася нетыповая малітоўная сустрэча — ружанцовая пілігрымка мужчын з розных рэгіёнаў краіны. У малітве ўзялі ўдзел больш за 80 тысяч паломнікаў, паведамляе credo.pro [2].

Мужчыны прыйшлі сюды ўжо ў адзінаццаты раз, на гэты раз пад лозунгам «Мужчынскі ружанец: мала толькі маліцца, трэба дзейнічаць!» Гэтыя пілігрымы — людзі, якія рэгулярна, кожны тыдзень ці раз у месяц, сустракаліся на сумеснай ружанцовай малітве ў сваіх парафіях.

Сустрэча пачалася ў пятніцу, 15 лютага, вячэрняй святой Імшой, пасля якой адбылася ружанцовая працэсія з санктуарыя да Порту Ітагуасу — гэта значыць да месца, дзе ў 1717 годзе знайшлі статую Беззаганнай Маці Божай. Тады ж яе сталі называць «Апарэсіда», што азначае «з’явілася».

Трэба падкрэсліць, што на працягу 10 гадоў існавання пілігрымкі штогод істотна расце колькасць мужчын, якія моляцца на Ружанцы. Унікальнасць гэтых пілігрымак у тым, што ў іх прымаць удзел штораз большыя па колькасці групы падлеткаў ці ўжо дарослых сыноў, якіх прыцягвае прыклад бацькі, які адмаўляе Ружанец і ідзе ў пілігрымцы да Апарэсіды.

[3]

Пасля вяртання да базылікі адбылося ўсяночнае малітоўнае чуванне мужчын, да якога таксама маглі далучыцца іншыя паломнікі.

Найважнейшымі момантамі суботняй сустрэчы былі ранішняя святая Імша, супольная малітва Ружанца пасля поўдня ў базыліцы і адданне ўсіх мужчын пад апеку Панны з Апарэсіды.

[4] [5]

Фота з Facebook [6]