- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Браслаў запрашае на школу касцёльнага спеву

[1]З 14 па 19 жніўня пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе будзе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву.

Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу Літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для Літургіі.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у тыдні касцёльнай музыкі ўсіх, хто жадае праслаўляць Бога згодна з заклікам святога Аўгустына: «Спявай голасам, спявай сэрцам, спявай вуснамі, спявай жыццём».

Мастацкі кіраўнік — Уладзімір Неўдах.

У праграме:
1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
2. Супольны харавы спеў
3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
4. Арганнае суправаджэнне

Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаем усіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка.

[2]

Па пытаннях удзелу і запісу просім звяртацца не пазней 7 жніўня: +37529 715-73-42 [3] альбо agniinna@mail.ru — Іна Сапун

waladarka.by [4]