[1]27 чэрвеня больш за 2,5 тысячы вернікаў прынялі ўдзел у Эўхарыстычнай працэсіі па вуліцах Бостана ў рамках Нацыянальнай Эўхарыстычнай пілігрымкі 2026 года.
Мерапрыемства ўзначаліў арцыбіскуп Рычард Г. Хенінг разам з шматлікімі святарамі. Працэсія працягласцю каля 4 км праходзіла па маршруце, падобным да гістарычнай Сцежкі Свабоды, і была часткай святкавання 250-годдзя заснавання Злучаных Штатаў. Тэма шасцітыднёвай пілігрымкі ўздоўж ўсходняга ўзбярэжжа — «Адна нацыя пад Богам».
Вернікі прайшлі міма ключавых месцаў, звязаных з гісторыяй амерыканскай незалежнасці і завяршылі малітву малітвай каля помніка Банкер-Хіл.
«Сёння мы з’яўляемся сведкамі ласкі і міласэрнасці Езуса Хрыста», — сказаў арцыбіскуп Хенінг на пачатку мерапрыемства, заклікаючы ўдзельнікаў маліцца за нацыю. У заключэнне ён падкрэсліў, што вернікі «далі сведчанне сваёй веры ў Езуса Хрыста» і пакліканы «быць святлом» для іншых.
У працэсіі прынялі ўдзел вернікі розных нацыянальнасцей Бостанскай архідыяцэзіі, працэсія завяршылася адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і супольнай малітвай на Банкер-Хіл, дзе 16 чэрвеня 1775 года адбылося ўзброенае сутыкненне з брытанскімі войскамі.
misyjne.pl [4]
Пераклад Марыны Ткач

