[1]Будслаўскі санктуарый сустракаў пілігрымаў у нядзелю 1 ліпеня.
Сёлетнія ўрачыстасці былі прысвечаныя 20-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Найбольшы шлях прайшла пілігрымка з Брэста, якая за 16 дзён пераадолела 537 кіламетраў. Па дарозе да іх далучаліся вернікі з іншых парафій, і ў выніку ў Будслаў з Пінскай дыяцэзіі прыйшоў 271 вернік.
З Маладзечна ў Будслаў прыйшло 250 чалавек, з Нарачы – 221 чалавек, з Глыбокага – 220 чалавек.
Імша для пілігрымаў адбылася ў сценах санктуарыя Маці Божай. Такія карэктывы ўнесла сёлета халоднае дажджлівае надвор’е.
Але гледзячы на радасныя твары пілігрымаў, можна з упэўненасцю сказаць, што яно не перашкодзіла святу, а было своеасаблівым выпрабаваннем для вернікаў на іх шляху да Маці Божай.
Прапануем увазе чытачоў уваход пілігрымак у Будслаў. Прабачаемся, што пададзеныя яны будуць не ў храналагічным парадку. Таксама нам не ўдалося зняць роварную пілігрымку з Баранавічаў і сямейную пілігрымку. Уваход пілігрымаў з Глыбокага, Браслава і Гудагаю змешчаны на нашым сайце раней.
Пілігрымы з Ракава
Пілігрымы з Брэста
Пілігрымы з Росіцы
Пілігрымы з Барысава
Пілігрымы з Віцебска
Пілігрымы з Мінска
Пілігрымы з Нарачы
Пілігрымы з Маладзечна
Пілігрымы з Бягомля
Пілігрымы з Ліды
Пілігрымы з Наваполацка і Мёраў
Мінская пакутная пілігрымка
Пілігрымка з Пастаў
Мінская роварная пілігрымка
Салезіянская пілігрымка
Зміцер Лупач, тэкст і відэа
Леанід Юрык, фота