Для больш чым 100 дзяцей з Каракаса гэта быў дзень, які надоўга застанецца ў памяці. Дзякуючы ініцыятыве муніцыпалітэта Чакао і падтрымцы мясцовага бізнесу, 26 верасня, дзеці з малазабяспечаных сем’яў змаглі далучыцца да Першай Святой Камуніі пасля года падрыхтоўкі.
Чакао — самы маленькі па плошчы муніцыпалітэт у Каракасе. Ён таксама быў адным з раёнаў, які найбольш пацярпед ад землятрусу, які адбыўся 24 чэрвеня гэтага года. Дэвіз муніцыпалітэта — «Працаваць з верай».
З 2015 года муніцыпалітэт рэалізуе праграму «Мая Першая Камунія ў Чакао», якая дазваляе вучням з малазабяспечаных сем’яў у муніцыпальных школах прыняць сакрамант Першай Святой Камуніі.
«Такім чынам, — напісаў кіраўнік муніцыпальнай прэс-службы ў заяве, дасланай журналістам, — муніцыпалітэт Чакао пацвярджае сваю прыхільнасць развіццю дзяцей, выхоўваючы такія каштоўнасці, як вера, сям’я, салідарнасць і любоў да бліжняга».
«Наш абавязак-выхоўваць іх».
Пасля года падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам каманды катэхетаў дзеці прынялі сакрамант, а ўрачыстую святую Імшу правялі айцец Нэльсан Маліна і чатыры дыяканы.
Эўхарыстыя адбылася ў касцёле Святога Яна Боска ў раёне Альтаміра. «Гэта акт, у якім вы вітаеце Бога ў сваіх сэрцах. Калі вы вернецеся дадому, я прашу вас абняць і падзякаваць сваім бацькам, дзядулям і бабулям за тое, што яны прывялі вас у касцёл і за ўсю працу, якую яны ўклалі ў вашу апеку», — сказаў дзецям Густаво Дуке.
Дуке таксама падкрэсліў важнасць рэлігійнага і маральнага выхавання ў жыцці дзяцей. Я вельмі ганаруся тым, што ўсё больш хлопчыкаў і дзяўчынак далучаюцца да гэтай праграмы. «Мы абавязаны выхоўваць іх у адпаведнасці з вучэннем нашай каталіцкай веры і пад кіраўніцтвам Усемагутнага Бога», — дадаў ён. Ён таксама падзякаваў сваёй жонцы Ванессе Бахрых за яе цяжкую працу і самаадданасць у падрыхтоўцы дзяцей да Першай Святой Камуніі. «Гэтыя маладыя людзі прынясуць сваю веру і энтузіязм у свае дамы. Гэта ўмацуе сувязі ў гэтых сем’ях», — сказаў ён.
Поспех праграмы стаў магчымым дзякуючы падтрымцы прыватных кампаній, якім мэр Чакао выказаў шчырую падзяку. Муніцыпалітэт выдзеліў каманду катэхетаў, фінансаваў і каардынаваў круглы год катэхетычную дзейнасць, а таксама арганізаваў пачастунак пасля цырымоніі. Ён таксама прафінансаваў прафесійныя індывідуальныя і групавыя фотаздымкі, каб кожная сям’я магла захаваць успаміны пра гэтую важную ўрачыстасць.
Акрамя таго, муніцыпалітэт падтрымлівае вучняў на працягу ўсяго навучальнага года, забяспечваючы іх школьнымі прыладамі і бясплатным Wi-Fi. У гэтым годзе таксама была субсідавана купля адзення для Першай Камуніі.
stacja7.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
