[1]Пандэмія не перашкодзіла працягу традыцыі запальваць Бэтлеемскае святло міру. Ініцыятарам гэтай традыцыі з’яўляецца радыё ORF з Верхняй Аўстрыі. У гэтым годзе перадача Святла міру праходзіць пад дэвізам «Святло служэння».
З 1986 года агонь ад алейнай лямпы, якая знаходзіцца ў Бэтлеемскім гроце над срэбнай зоркай, якая адзначае месца нараджэння Езуса, запальвала дзіця з Верхняй Аўстрыі, якое адзначалася не толькі сваімі дасягненнямі ў вучобе, але і грамадскай актыўнасцю.
У гэтым годзе ўмовы не дазволілі дзіцяці з Аўстрыі наведаць Святую Зямлю, таму агонь запаліла 9-гадовая Марыя Хоўры з Бэтлеема.
Дзяўчына прыняла гэтае заданне з вялікай радасцю. «Мы з сям’ёй ганарымся тым, што з’яўляемся часткай гэтай прыгожай каляднай традыцыі», — сказала яна.
16 лістапада Бэтлеемскі агонь прыбыў у Аўстрыю на аўстрыйскім самалёце AUA. Губернатар Верхняй Аўстрыі Томас Штэльцэр і рэгіянальны дырэктар ORF Курт Рамершторфен прывіталі Бэтлеемскі агонь у радыёстудыі ORF у Лінцы.
«У гэтым годзе, у часы, поўныя выклікаў, гэта святло міру будзе не толькі важным сімвалам Нараджэння Пана, але перш за ўсё знакам веры і супольнасці», — сказаў Штэльцэр. Да гэтага часу невядома, як «знак міру з Бэтлеема» будзе сёлета перадавацца далей: у розныя месцы Аўстрыі, Еўропы, а таксама ў ЗША і шэраг краін Лацінскай Амерыкі.
На працягу многіх гадоў агонь міру заносіўся таксама ў шпіталі, школы, дамы састарэлых, касцёлы і розныя арганізацыі.
stacja7.pl [2]