- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Бэнэдыкту XVI падарылі 8 том поўнага выдання яго твораў

[1]У Інтэрнэце з’явілася новае фота Бэнэдыкта XVI. Фотаздымак зроблены з нагоды уручэння заслужанаму Папу на пенсіі  VIII тома «Opera Omnia»,  поўнага выдання яго твораў.

Папа на пенсіі сустрэўся 7 сакавіка з прадстаўнікамі ватыканскага выдавецтва, якія ўручылі яму наступны том поўнага выдання яго твораў.

«Бэнэдыкт XVI прыняў кіраўніка рэдакцыі ватыканскага выдавецтва Ларэнца Фазіні ў суправаджэнні прэфекта Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні і праграмнага дырэктара ватыканскіх СМІ Андрэа Торнелі. На сустрэчы таксама прысутнічалі Федэрыка Ламбардзі, кіраўнік ватыканскага фонду Ёзефа Ратцынгера – Бэнэдыкт XVI, і П’ерлука Аззаро, перакладчык і рэдактар ​​італьянскага выдання Opera Omnia Бэнэдыкта XVI», — паведаміў фонд Ратцынгера-Бэнэдыкта XVI.

Фотаздымкі з гэтай сустрэчы апублікаваныя на старонцы фонду ў Facebook.

Нагадаем, што 16 красавіка Бэнэдыкту XVI споўніцца 95 гадоў.

Па матэрыялах  Stacja7 [2]
пераклад Марыны Ткач