- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Біскуп Віцебскі цэлебраваў Імшу на ўрачыстасць Звеставання Пана

На ўрачыстасць Звеставання Пана ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

DSC_5127 [1]

У сваёй гаміліі іерарх распавёў пра тое, наколькі вялікі сэнс і каштоўнасць мае чалавечае жыццё. Напрыканцы Імшы адбылася супольная малітва “Духоўнае ўсынаўленне” у інтэнцыі дзяцей, якія яшчэ не нарадзіліся і жыццю якіх пагражае небяспека. Вернікі ў сваёй малітве абяцалі “духоўна ўсынавіць” і маліцца за яшчэ ненароджаннае дзіця, імя якога ведае толькі Бог.

DSC_5133 [2]

DSC_5116 [3]

Малітва будзе доўжыцца амаль на працягу 9 месяцаў штодня. Прысутныя давалі абяцанне маліцца за бацькоў гэтага “духоўна ўсынаўлённага “дзіцяці , каб яны не забівалі яго і даравалі яму жыццё.

DSC_5130 [4]

DSC_5135 [5]

Анатоль Бандарчук, тэкст і фота