[1]«Апостал» — гэта новы маштабны цыкл дакументальных інтэрв’ю з ключавымі фігурамі Каталіцкага Касцёла!
Пра што праект?
Мы імкнемся раскрыць асобу, даведацца шлях ўзрастання ў веры і думкі героя праз глыбокія пытанні і дыялог. Мы наведаем месцы, дзе нарадзіўся і вырас наш госць, раскажам гісторыю яго жыцця, служэння і пра тое, як выглядае яго звычайны дзень цяпер.
Нашым новым героем стаў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Гэты выпуск — не проста інтэрв’ю. Мы паехалі ў месцы, дзе біскуп бывае кожны дзень, і пагаварылі з самымі роднымі і дарагімі людзьмі нашага героя. Размова атрымалася сумленная і вельмі жывая!