Папа Францішак прыняў просьбу інданезійскага біскупа Паcкаліса Бруна Сюкура, які з’яўляецца францішканінам і ўзначальвае дыяцэзію Богар, не ўключаць яго ў спіс новых кардыналаў на кансісторыі, які адбудзецца 7 снежня 2024 года.
Паводле інфармацыі кіраўніка Залы Друку Матэа Бруні, рашэнне іерарха абумоўлена яго жаданнем працягваць свой шлях духоўнага развіцця і служэння Касцёлу і вернікам.
Адмова ад кардынальскага тытула не з’яўляецца частым выпадкам у сучасным Касцёле, што надае рашэнню біскупа Сюкура асаблівае значэнне. Пры гэтым яно паказвае на яго глыбокую адданасць служэнню і намаганні заставацца сціплым пастырам у духу святога Францішка.
кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News
