- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Біскуп Яшэўскі запрашае адказаць на пытанні анкеты ў межах кансультацый на дыяцэзіяльным этапе Сіноду Біскупаў

[1]Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы,
дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану,
шаноўныя сябры,

17 кастрычніка гэтага года ва ўсіх катэдрах нашай Айчыны распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў на тэму: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія», які будзе доўжыцца да красавіка 2022 г. Метадам сінадальнага працэсу з’яўляецца слуханне, мэтай — распазнанне, а шляхам — удзел. На першым этапе Сіноду практычны ўдзел усіх жадаючых — гэта адказ на пытанні Анкеты. Вынікі Анкеты будуць апрацаваны дыяцэзіяльнай Сінадальнай камісіяй.

Прапанаваныя пытанні для абмеркавання з’яўляюцца вынікам распрацоўкі дзесяці тэм, складзеных Сінодам Паўсюднага Касцёла. Пры падрыхтоўцы мы ўлічвалі і рэчаіснасць Касцёла ў Беларусі.

Усіх, хто жадае прыняць удзел у гэтай Сінадальнай кансультацыі, мы просім адказаць перш за ўсё на тыя тэмы і пытанні, якія адпавядаюць Вашаму асабістаму шляху веры і жыцця, і пакідаем за кожным свабоду вырашаць, на якое сінадальнае пытанне адказваць, а якое пакінуць без адказу. Існуе таксама магчымасць выказацца на любую тэму, нават на тую, якая не ўвайшла ў Сінадальную кансультацыю.

Выконваючы рэкамендацыі Папы Францішка і нашых біскупаў, зазначым, што прыняць удзел у дыяцэзіяльным этапе Сінадальнай кансультацыі можа кожны жадаючы. Запоўніць анкету можна як самастойна, так і супольна. Ксяндзы пробашчы могуць арганізаваць у парафіях сустрэчы для розных рэлігійных груп і станаў, падчас якіх будзе прысвечаны час на слуханне, распазнанне і супольны ўдзел у запаўненні Анкеты. Тое ж самае можна зрабіць у сям’і, манаскай супольнасці, дэканаце  і г.д.

Сінадальная кансультацыя ў дыяцэзіях будзе праводзіцца з 29 лістапада 2021 года да 1 лютага 2022 года. Па выніках гэтых кансультацый з 1 лютага 2022 года да 1 красавіка 2022 года, кожная дыяцэзія падрыхтуе свой дакумет, які будзе перададзены ў Сінадальную камісію пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. На базе дыяцэзіяльных дакументаў з 1 красавіка 2022 года да 1 чэрвеня 2022 года  будзе падрыхтаваны агульны дакумент Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і перададзены ў Сакратарыят Сіноду Біскупаў у Рым.

Спосаб правядзення Сінадальнай кансультацыі наступны:

  1. На catholic.by створана асобная рубрыка [2], дзе змешчана ўся даступная інфармацыя пра дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў у дыяцэзіях Беларусі.
  2. Анкета [3]будзе змешчана на старонцы catholic.by, у часопісах “Слова Жыцця”, “Каталіцкі Веснік”, “Дыялог”, “Авэ Марыя”.
  3. Створаны паштовыя скрыні для магчымасці даслаць анкеты ў фармаце Word.
    minsk@gmail.com [4] — для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
    grodno@gmail.com [5] — для Гродзенскай дыяцэзіі.
    pinsk@gmail.com [6] — для Пінскай дыяцэзіі.
    vicebsk@gmail.com [7] — для Віцебскай дыяцэзіі.
  4. Будзе таксама магчымасць запаўнення Анкеты ў фармаце Google [8] для карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў і сац.сетак.
  5. Вялікая просьба да ксяндзоў пробашчаў надрукаваць некалькі копій Анкеты і размясціць іх ў адпаведным месцы ў касцёле. Старэйшым парафіянам, пры неабходнасці, належыць дапамагчы запоўніць Анкету і даслаць адказным у дыяцэзіях.

Прэзентацыя Анкеты Сінадальнай кансультацыі будзе адбывацца:

На час плённага перажывання і ўдзелу ў дыяцэзіяльным этапе Сіноду Біскупаў жадаю святла і мудрасці Духа Святога!

Аляксандр Яшэўскі SDB
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ