- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам Наваполацкай парафіі

[1]Падзея адбылася ў сераду 19 снежня, паведамляецца на парафіяльнай суполцы УКантакце [2].

Усяго да сакраманту хрысціянскай сталасці ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста прыступіў 21 вернік. Сярод іх былі як прадстаўнікі моладзі, так і асобы старэйшага веку.

Вернікі ўдзячныя біскупу Алегу і ксяндзу Аляксандру за магчымасць напоўніцца Святым Духам і яшчэ больш паяднацца з Богам.

Парафія ў Наваполацку мае асаблівае значэнне ў жыцці іерарха, бо, менавіта тут у свой час біскуп Алег пачынаў сваё служэнне ў якасці вікарыя.