- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з бяздомнымі

[1]Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча адбылася з нагоды калядных і навагодніх святаў у цэнтры начнога знаходжання ў Віцебску.

Іерарх павіншаваў прысутных са Святам Божага Нараджэння і пажадаў бласлаўлёнага новага году. Усе прысутныя бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, якія былі падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі “Карытас”.

[2]

На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч са сваімі супрацоўнікамі.

Варта адзначыць, што каталіцкая арганізацыя «Карытас» не толькі рыхтуе святочныя падарункі для бяздомных з нагоды рэлігійных святаў. Яна таксама фінансуе штодзённае харчаванне для людзей, якія зарэгістраваныя ў Віцебскім цэнтры начнога знаходжання.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота