- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Біскуп Алег Буткевіч правядзе адвэнтавыя рэкалекцыі ў гродзенскай катэдры

grodna_katedra [1]З 16 па 18 снежня ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне будуць праходзіць адвэнтавыя рэкалекцыі. Cёлетнія духоўныя практыкаванні правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі запрашае парафіян і жыхароў Гродна да актыўнага ўдзелу ў рэкалекцыях.

Праграма:

Пятніца, 16 снежня

09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай;
17.00 – св. Імша з навукай для дзяцей;
20.00 — навука для жанчын;

Субота, 17 снежня

09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай;
17.00 – св. Імша з навукай для дзяцей;
20.00 — навука для мужчын;

Нядзеля, 18 снежня

07.00, 09.00, 12.00, 15.00, 16.30, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай;
10.30 – св. Імша з навукай для дзяцей;
21.00 – св. Імша з навукай для моладзі і сужанцаў.

Паводле grodnensis.by [2]