[1]Арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі ўзначальваў Папскую Раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Ён вельмі актыўна садзейнічаў у Віцебскай дыяцэзіі правядзенню міжнародных канферэнцый “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”.
Тэкст спачування на англійскай мове быў дасланы ў Папскую Раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.
“Ад імя Віцебскай дыяцэзіі я выказваю шчырыя спачуванні ўсім тым, каго закранула смерць арцыбіскупа Зыгмунта Зімоўскага, Старшыні Папскай Рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.
Арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі падчас сваёй працы ў якасці Старшыні Папскай Рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя актыўна садзейнічаў у Віцебскай дыяцэзіі правядзенню міжнародных канферэнцый “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”.
Смуткуючы па спачыламу арцыбіскупу, я малюся да Пана Бога, якому ён служыў у хворых і церпячых, каб адарыў яго паўнатой шчасця ў Нябесным Валадарстве.”
+Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі