- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Бірэт. Якая сімволіка чорнай шапкі, якую носяць святары?

  [1]Квадратная шапка з трыма рагамі і помпонам на верхавіне – якая сімволіка бірэта? Гэты галаўны ўбор мае за плячамі некалькі сотняў гадоў гісторыі і даволі шмат тэалогіі, схаванай у некалькіх сантыметрах накрахмаленай тканіны.

Ад студэнцкай шапкі да літургічнага галаўнога ўбору

Бірэт нарадзіўся не ў закрыстыі, а на сярэдневяковых універсітэтах. Яго продкам з’яўляецца pileus – мяккае, круглае галаўное пакрыццё, якое абараняла ад холаду ў халодных каменных залах для лекцый і ў касцёлах. Душпастыры, а большасць тагачасных акадэмікаў складалі святары, насілі яго штодзень, гэтак жа, як прафесары і студэнты. З часам мяккая шапка пачала набываць больш цвёрдую форму. Матэрыял умацоўвалі, а зверху з’явіліся характэрныя «рогі» – згіны, якія палягчалі здыманне галаўнога ўбору. Святар здымаў бірэт у знак павагі – уваходзячы ў касцёл, праходзячы каля Найсвяцейшага Сакраманту ці вітаючы старшага настаяцеля. Аўтар гэтых радкоў памятае пробашча сваёй роднай парафіі, які заўсёды злёгку прыўздымаў бірэт, вітаючыся з парафіянамі ці праходзячы каля касцёла.

[2]

Тры рогі

Квадратная форма і тры рогі святарскага бірэта маюць сваё значэнне. Тры рогі – гэта спасылка на Найсвяцейшую Тройцу, а таксама на патройную місію Хрыста: святарскую, прароцкую і каралеўскую. Бірэт часам называюць galea salutis – «шлемам збаўлення», што адсылае да слоў святога Паўла пра духоўную зброю хрысціяніна. Іншая асацыяцыя звязвае яго з ярмом Езуса: лёгкім, хоць і рэальным знакам служэння, якое прэзбітар прымае на сябе дзеля Касцёла.

Часам бірэты абсталяваныя помпонам. Ён палягчае яго здыманне, а таксама яму прыпісваюць сімволіку Духа Святога і Яго дароў, атрыманых у сакраманце святарства.

Колер бірэта таксама не выпадковы

[3]

Асобную катэгорыю складае чатырохрогі бірэт, які носяць доктары і прафесары тэалогіі – гэта акадэмічны галаўны ўбор, які паходзіць з таго ж самага крыніцы, але сёння функцыянуе галоўным чынам ва ўніверсітэцкім кантэксце, а не ў літургічным.

Што кажа кананічнае права

Строй душпастыраў, у тым ліку галаўныя ўборы, на працягу стагоддзяў рэгулявалі царкоўныя прадпісанні. Ключавым дакументам сучаснасці з’яўляецца інструкцыя Паўла VI «Ut sive sollicite» ад 1969 года, якая ўпарадкавала пытанні духоўнага строю пасля Другога Ватыканскага Сабору. Кодэкс Кананічнага Права, у сваю чаргу, у каноне 284 абавязвае душпастыраў насіць адпаведны духоўны строй, пакідаючы дэталі канферэнцыям біскупаў: «Душпастыры павінны насіць адпаведны духоўны строй, згодна з прадпісаннямі, выдадзенымі канферэнцыяй біскупаў, а таксама з мясцовымі звычаямі, якія адпавядаюць прадпісанням права».

Літургічная рэформа Другога Ватыканскага Сабору не адмяніла бірэт прама. Агульнае Увядзенне да Рымскага Імшала і паслясаборныя прадпісанні пра літургічныя шаты прывялі да таго, што бірэт перастаў быць абавязковым элементам літургічнага строю, але ніколі не быў забаронены.

Паводле матэрыялаў партала Aleteia.pl [4]