- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Белтэлерадыёкампанія пакажа Крыжовы шлях з удзелам Святога Айца

[1]У Вялікую пятніцу на тэлеканале «Беларусь 3» у 23:20 адбудзецца трансляцыя Крыжовага шляху з удзелам Папы Францішка.

Набажэнства Крыжовага шляху, якое звычайна праводзіцца ў гэты дзень у рымскім Калізеі, сёлета адбудзецца на плошчы св. Пятра.