[1]8 студзеня 2020 года конкурс дыяцэзіяльных батлеек прайшоў упершыню ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава.
Вядучым мерапрыемства быў кс. Алег Зямчонак. Ён і прадставіў гледачам і ўдзельнікам склад журы: а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, кіраўнік клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, а. Кляменцій Верт SJ, мадэратар і эканом Віцебскай курыі.
Напачатку конкурсных праглядаў прысутных прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён пажадаў удзельнікам і гледачам творчых поспехаў і прыемных уражанняў. Пасля гэтага ўсе разам памаліліся “Ойча наш”.
Удзел у конкурсе прынялі дзіцячыя калектывы з 8 парафій дыяцэзіі: Езуса Міласэрнага і Святога Антонія ў Віцебску, Наваполацка, Лынтуп, Параф’янава, Докшыц, Браслава і Друі.
Вынікі:
- 1 месца — Браслаў;
- 2 месца — Святога Антонія г. Віцебск;
- 3 месца — Наваполацк.
Таксама журы адзначыла артыстызм Дар’і з Докшыц і Максіма з Браслава, музычныя і танцавальныя нумары дзяцей з Друі, Докшыц і Параф’янава.
Трэба сказаць, што і астатнія дзеці не засталіся па-за ўвагай – яны таксама атрымалі дыпломы і падарункі. Цукеркі атрымалі і тыя дзеці, якія прысутнічалі ў якасці гледачоў.
Біскуп Алег выказаў вялікую падзяку віцебскаму дыяцэзіяльнаму Caritas’у і яго кіраўніку ксяндзу Андрэю Аніскевічу за фінансавую падтрымку і падрыхтаваныя падарункі.
Вялікі фотарэпартаж можна паглядзець тут>> [39]
Выступленні:
Парафія Езуса Міласэрнага (Віцебск)>> [40]
Парафія Святога Антонія (Віцебск)>> [41]
Парафія Святога Андрэя Апостала (Лынтупы)>> [42]
Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста (Наваполацк)>> [43]
Парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Параф’янава)>> [44]
Парафія Найсвяцейшай Тройцы (Докшыцы)>> [45]
Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Браслаў)>> [46]
Парафія Найсвяцейшай Тройцы (Друя)>> [47]
Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа




































