- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Барочныя, рамантычныя, міжваенныя і сучасныя: касцёльныя (і не толькі) арганы Беларусі можна знайсці на карце

[1]

Ілюстрацыйнае фота

Адметнасцю сакральнай музычнай культуры Каталіцкага Касцёла з’яўляецца выкарыстанне аргана для суправаджэння спеву падчас Імшы і іншых літургічных набажэнстваў.

У беларускіх святынях ёсць нямала арганаў, пабудаваных у розныя часы. Больш за 120 з гэтых касцёльных інструментаў прадстаўленыя ў праекце арганіста і даследчыка ў галіне беларускай арганалогіі Аляксандра Бурдзялёва.

З 5 чэрвеня намаганнямі Міхася Кулажанкі ў сеціве даступная карта, на якую для зручнасці нанесены ўсе даследаваныя арганы Беларусі. Тут улічаны і адзначаны рознымі колерамі інструменты чатырох эпох арганабудаўніцтва: барока, рамантызму, перыяду паміж дзвюмя сусветнымі войнамі і сучаснага перыяду.

Пераважная большасць гэтых арганаў знаходзіцца ў каталіцкіх святынях Беларусі, але на карце пазначаны і арганы, якія можна пачуць у канцэнртных залах нашай краіны.

Карта складзена на падставе інфармацыі праекту argany.by [2] са спасылкамі на кожны інструмент. Усяго на карце пазначана 126 арганаў, у тым ліку і інструменты, якія былі даследаваны падчас экспедыцыі 2017–2018 гадоў.

Карта беларускіх арганаў ТУТ>>> [3]

Карта можа зацікавіць як спецыялістаў і аматараў арганнай музыкі так і турыстаў, якія вандруюць па святынях Беларусі.

Catholic.by [4]