- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Байкеры з супольнасці NO LIMITS з Астраўца адкрылі мотасезон наведваннем каталіцкіх святынь

[1]Група ўдзельнікаў супольнасці матацыклістаў NO LIMITS з Астраўца адкрыла мотасезон наведваннем каталіцкіх святынь.

27 красавіка байкеры сабраліся на святой Імшы ў Нарачы, дзе атрымалі благаслаўленне на новы сезон, паведамляецца на старонцы парафіі [2].

А затым – прыехалі на экскурсію ў капліцу святой Філамены ў Вароне і касцёла святога Юрыя ў Варнянах.

Экскурсію для групы матацыклістаў правёў кс. Віктар Захарэўскі, пробашч парафіі ў Варнянах. Напярэдадні ён адзначаў свой дзень нараджэння, пра што даведаліся байкеры і падрыхтавалі для святара незвычайны падарунак. Яны вырабілі вялізнае палотнішча з выявай абраза Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

[3]

Байкеры з супольнасці NO LIMITS не першы раз наведваюць каталіцкія храмы. Раней яны ладзілі мотапрабег на фэст у Гудагаі.

[4]

У цэлым супольнасць імкнецца развіваць байкерскі рух, любіць мотападарожжы і актыўны мотаадпачынак, вывучае гісторыю роднага краю, а таксама народныя традыцыі.

Па матэрыялах katolik.life [5]
фота: varnyanychurch/Instagram [6]; parafija_naracz_/Instagram [2]