[1]22 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбылося адкрыццё мотасезону. Па запрашэнні кс. Уладзіміра ў санктуарый прыбылі каля 60 матацыклістаў.
На пачатку сустрэчы ў парафіяльным доме адбыўся музычны канцэрт гурту „Ex anima”. У зале быў прыгатаваны для гасцей пачастунак.
Другім пунктам сустрэчы была супольная Святая Імша, падчас якой прасілі Бога аб бяспечных падарожжах для матацыклістаў, а таксама аб Божай міласэрнасці і дары жыцця вечнага для загінуўшых матацыклістаў.
Спатканне вельмі ўсім спадабалася. Удзельнікі сустрэчы запэўнілі, што прыедуць у наступным годзе.
Варта адзначыць, што матацыклісты прыехалі з розных куткоў Віцебскай вобласці.
Гэта быў добры час для знаёмства, інтэграцыі і для далейшых добрых сустрэч, дзе ёсць прысутны Бог.
Па матэрыялах Waladarka.by [2]



