[1]28 мая, у нядзелю Спаслання Святога Духа, у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося адкрыццё мотасезона, паведамляе waladarka.by [2].
Падчас сустрэчы каля будынку айца Ярдана стаялі 70 матацыклаў. Байкеры прыехалі з розных куткоў Віцебскай вобласці і з Мінску.
Падчас сустрэчы адбыўся музычны канцэрт, падрыхтаваны парафіяльнай моладдзю, кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS блаславіў матацыклістаў і асвяціў іх транспартныя сродкі. Пасля супольных размоваў многія прынялі ўдзел у парафіяльнай святой Імшы, падчас якой прасілі Бога аб бяспечных паездак для матацыклістаў.
Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыяй і з’яўляюцца добрай магчымасцю пазнаёміцца і прысвяціць Богу свае падарожжы.
Людміла Бурлевіч, тэкст
Ірына Гайдамовіч, фота








