[1]Статую спраектаваў мясцовым мастак Ранілcон Віяна. Скульптар вылепіў гіганцкія часткі фігуры, якія пачалі транспартаваць у муніцыпалітэт Сеара ў кастрычніку 2024 года. Для яе транспарціроўкі была спецыяльна пабудавана новая дарога, а ўстаноўка заняла цэлыя тыдні працы.
Новая статуя Маці Божай Фацімскай была ўсталявана ў горадзе Крату, на паўночным усходзе Бразіліі. Маючы вышыню 54 метры яна вышэйшая за сусветна вядомую статую Хрыста Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра, якая мае вышыню 38 метраў.
Паводле мясцовых СМІ, каля 40 тысяч пілігрымаў прыбылі ў Крату на цырымонію асвячэння фігуры Марыі. Біскуп Джэральда Фрэйрэ, ардынарый дыяцэзіі Ігуату, пацвердзіў, што новая статуя Маці Божай з’яўляецца гістарычнай вяхой для гэтага рэгіёна штата Сеара. Гэта самая вялікая выява Маці Божай Фацімскай у свеце. Статуя стане важным цэнтрам пакланення, евангелізацыі і паломніцтва для ўсіх вернікаў, растлумачыў біскуп.
Скульптура ў муніцыпалітэце Крату, асвечаная 13 лістапада 2025 года, была пабудавана за кошт сродкаў муніцыпалітэта. Па дадзеных урада Сеары, рэгіён штогод атрымлівае прыблізна 2,5 мільёна рэалаў даходу ад рэлігійнага турызму.
Міністр адукацыі і былы губернатар Сеары Каміла Сантана, якая прысутнічала на цырымоніі асвячэння заклікала выкарыстоўваць гэтую прастору для «малітвы і роздуму».
Па матэрыялах credo.pro [3]
Пераклад Марыны Ткач
