- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Армяне-католікі Турцыі правялі першую за 95 гадоў св. Імшу ў Ізміры

[1]Армянская каталіцкая суполка Турцыі правяла першую за 95 гадоў святую Імшу ў касцёле святога Яна ў Ізміры, паведамляе «Panarmenian» [2] са спасылкай на «Sabah».

Святу Імшу адправіў святар са Стамбула. У ёй прынялі ўдзел 150 чалавек.

Касцёл 19 стагоддзя быў пашкоджаны падчас вялікага пажару Смірны ў 1922 годзе. Затым ён выкарыстоўваўся НАТА ў якасці склада ў 1960-х, а пазней быў пакінуты.

У 2013 годзе касцёл вярнулі суполцы.