- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Аргенціна: святар-дыджэй зладзіў вечарыну ў гонар памерлага Папы Францішка

[1]Гільерма Пейшото, партугальскі каталіцкі святар, які стаў знакамітасцю ў свеце электроннай музыкі, зладзіў рэйв-вечарыну ў Буэнас-Айрэсе ў гонар аргенцінскага Папы, які памёр 21 красавіка 2025 года. Маладыя і старыя, католікі і агностыкі танцавалі пад музыку, якую ствараў святар Пейшота са свайго дыджэйскага пульта, а на трох гіганцкіх экранах праецыраваліся выявы памерлых Папаў Францішка і Яна Паўла II, а таксама белых галубоў.

«Няхай Бог блаславіць вас, і давайце танцаваць», — сказаў голас за кадрам, перш чым Пейшото з’явіўся ў святарскім адзенні і навушніках на гістарычнай плошчы Пласа-дэ-Маё. Затым ён паклаў рукі на дыджэйскі пульт і наступныя дзве гадзіны змешваў тэхна і рэлігійныя мелодыі.

Кс. Пейшато, больш вядомы як Падрэ Гільермэ, стаў сусветнай сенсацыяй, выступаючы перад велізарнай аўдыторыяй па ўсім свеце і збіраючы 2,8 мільёна падпісчыкаў у Instagram і больш за 220 000 штомесячных праслухоўванняў на Spotify. Святарскае пасвячэнне ён атрымаў у 1999 годзе.

Электронная музыка стала яго хобі разам са святарскім служэннем. У 2000-х гадах ён пачаў граць ва ўніверсітэтах і арганізоўваць збор сродкаў для сваёй парафіі, але прасіў, каб ніхто не фатаграфаваў яго, баючыся помсты з боку ўладаў. Гэтыя страхі развеяліся, калі Каталіцкі Касцёл узначаліў Папа Францішак у 2013 годзе. «Ён часта казаў: «Не бойцеся», таго, што мы павінны ісці на перыферыю; мы не павінны баяцца выкарыстоўваць свае рукі. Гэтыя пасланні былі натхненнем», — успомніў кс. Пейшато ў інтэрв’ю Associated Press перад сваім выступам у Буэнас-Айрэсе. Відэа можна поглядзець тут>>> [2]

Таму ён паступіў у школу дыджэяў, звязаўся з прадзюсарамі электроннай музыкі і пачаў пісаць уласныя трэкі. Неўзабаве ён пачаў атрымліваць запрашэнні выступаць на фестывалях і ў клубах па ўсёй Партугаліі. Святар уварваўся на сусветную сцэну пасля выступу на Сусветных днях моладзі 2023 года перад святой Імшой пад адкрытым небам, якую правёў Папа Францішак. «Я ніколі не страчу гэтай сувязі з Папам Францішкам», — сказаў кс. Пейшуто.

«Ён быў тым, хто закрануў маё сэрца гэтай гранню музыкі». Многія з прысутных на вечарыне мала што ведалі пра святара-дыджэя. «Я даведалася пра яго, калі яны ўпершыню абвясцілі пра ўшанаванне Францішка. Я прыйшла ўспомніць памерлага Папу, я думаю, што тое, што робіць святар Пейшуто, вельмі арыгінальнае, пры ўмове, што гэта робіцца з павагай», — сказала 60-гадовая Сільвія Гараджола.

Святар-дыджэй перадае пасланне міру і суіснавання тысячам маладых людзей, пераважная большасць з якіх не з’яўляюцца практыкуючымі католікамі.

«Я лічу, што неверагодна важна прымушаць маладых людзей усміхацца, дапамагаць ім адчуваць сябе шчаслівымі і не звязваць шчасце толькі з наяўнасцю той ці іншай матэрыяльнай рэчы», — кажа кс. Пейшото, які імкнецца працягваць евангелізацыйную місію Папы Францішка за сваім дыджэйскім пультам.

credo.pro [3] са спасылкай на Crux [4]
Пераклад Марыны Ткач