- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Аргенціна: кубак чэмпіянату свету па футболе ў санктуарыі

[1]Старшыня Аргенцінскай футбольнай асацыяцыі (AFA) Клаўдыё «Чыкі» Тапія здзейсніў паломніцтва з кубкам чэмпіянату свету па футболе ў нацыянальны марыйны санктуарый у Лухане.

Перад выявай Маці Божай ён падзякаваў за перамогу футбольнай зборнай краіны на чэмпіянаце свету, — гаворыцца ў паведамленні на сайце луханскага санктуарыя. Малітвай “Вітай, Марыя” рэктар базылікі, ксёндз Лукас Гарсія падзякаваў за перамогу, “якая з’яўляецца вялікай радасцю для ўсяго аргенцінскага грамадства”.

[2]

Марыйны санктуарый у Лухане знаходзіцца ў 70 кіламетрах ад Буэнас-Айрэса і з’яўляецца адной з самых важных святыняў Паўднёвай Амерыкі. Вірхен дэ Лухан (Багародзіца з Лухана) – апякунка Аргенціны, Уругвая і Парагвая.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [3] Vatican News
Фота з сайта lv7.com.ar [4]