[1]У няспыннай малітве за Беларусь засталося пяць начных і ранішніх гадзін. За паўтары гады, якія трывае малітва, хтосьці дадаўся (пераважна на дзень і вечар), а хтосьці здаўся (пераважна ўначы і ранкам).
У выніку атрымалася пяць разрываў:
— аўторак 07.00-08.00,
— чацвер 03.00-04.00,
— пятніца 02.00-03.00,
— пятніца 11.00-12.00,
— нядзеля 07.00-08.00.
“Просім адважных стаць у праломе за Беларусь”, – заклікаюць арганізатары. Звязацца з імі можна па тэлефоне +37529 593 71 60 — Вольга альбо праз пошту malitvazabielarus@gmail.com [2].
Няспынная малітва за Беларусь – кругласуткавая непарыўная малітоўная чарга мінімум 168 чалавек, кожны з якіх на працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за краіну. Перыяд малітвы – тыдзень, месяц, паўгады – кожны выбірае сам.
Далучайцеся! Беларусь патрабуе нашай малітвы!