- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціць новы абраз Марыі Магдалены ў Новалукомлі

[1]У суботу, 25 ліпеня, парафія святой Марыі Магдалены ў г. Новалукомлі (Лепельскі дэканат, Віцебская дыяцэзія) запрашае на галоўнае свята года – адпустовую ўрачыстасць у гонар сваёй нябеснай апякункі.

Гэты дзень стане асаблівым для ўсёй супольнасці: святую Імшу ўзначаліць арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, які асвяціць новы абраз святой Марыі Магдалены. Пачатак урачыстасці а 15-й гадзіне ў касцёле св. Марыі Магдалены (вул. Камунальная, 2).

Свята Марыі Магдалены мае асаблівае значэнне. Яшчэ нядаўна гэта быў успамін, але па жаданні Папы Францішка яно стала святам, каб падкрэсліць ролю гэтай святой і ўсіх жанчын у Касцёле. Марыя Магдалена, якая сустрэла ўваскрослага Езуса і стала першай весніцай Яго ўваскрасення, з’яўляецца прыкладам веры, любові і навяртання.

Запрашаем усіх вернікаў і гасцей далучыцца да супольнай малітвы і стаць сведкамі гэтай значнай падзеі для новалукомльскай парафіі.