- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Апостальскі нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

[1]21 кастрычніка Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам з нагоды ўручэння прадстаўніком Папы Францішка копіі даверчых грамат.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.

[2]

Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэс-служба Міністэрства замежных спраў [3]