[1]7 красавіка 2015 года адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыям у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці.
Як інфармуе сайт Міністэрства [2], бакі абмеркавалі вынікі візіту [3] ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна, які прайшоў па запрашэнні беларускага боку 12-15 сакавіка 2015 года, а таксама шэраг пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.